Што абмеркавала Ціханоўская з прэм’ер-міністаркай Францыі

Лiдэр дэмсiл Беларусi распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, незалежнымі медыямі і пра дзейнасць беларускіх добраахвотнікаў.

Святлана Ціханоўская, паведамляе яе прэс-служба, падзякавала Элізабэт Борн за рашэнне не ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку і за прызначэнне спецпасланніцай Віален Дэ Вільмор.

Што яшчэ абмеркавалі:

  • Палітычную і дыпламатычную падтрымку Беларусі, каб Беларусь не сыходзіла з парадку дня ў Францыі і ў міжнароднай прасторы.
  • Ролю Францыі як медыятара ў магчымых перамовах аб выхадзе з крызісу. Ціханоўская адзначыла, што перамовы паміж Захадам і рэжымам без удзелу беларускай дэмакратычнай супольнасці – недапушчальныя.
  • Магчымасць выкарыстання тэрыторыі і войскаў Беларусі у расійскай вайне супраць Украіны.
  • Дапамогу незалежным СМІ, каб супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе.
  • Праграмы падтрымкі і абменаў для культурных дзеячаў з Беларусі.

Раней сёння ў межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(22)