«Ты мне вясною прыснілася». Памяці аўтара «песняроўскага» хіта

Пайшоў з жыцця паэт-песеннік Міхась Шушкевіч.  

Памёр паэт-песеннік Міхась Шушкевіч. Ён не дажыў некалькі дзён да 90 год. Міхась Серафімавіч быў вядомым збіральнікам беларускага фальклору.

У 1971 годзе ён напісаў верш «Ты мне вясною прыснілася», які стаў сапраўдным хітом у выкананні «Песняроў». Вось як яна гучыць у першым каляровым відэазапісе легендарнага калектыва:

Ты мне вясною прыснілася

Летняя ночка купальная

Яснай растаяла знічкаю.

Падаюць зоры світальныя

Ў чыстыя воды крынічныя.

***

Ой ты, дзяўчыначка мілая,

Як жа ты свет упрыгожыла!

Ластаўка ты сiзакрылая,

Легкі мой сон растрывожыла.

***

Ты мне вясною прыснілася

Неразгаданымі чарамі,

Сэрца парыўна забілася

Лёгкімі крыламі-марами.

***

Пэўна цябе, ненаглядная,

Стрэў я часінай удалаю.

Ты ж мая доля спагадная,

І не шкадую німала я.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)