Беларуская навукоўка-хімік з ЗША: «Значна прасцей адстойваць свае правы ў невялічкіх незалежных краінах»

Яна Карслян, навуковая супрацоўніца Арэгонскай нацыянальнай лабараторыі, выпускніца Арэгонскага дзяржаўнага ўніверсітэта – пра тое, ці хочуць беларускія эмігранты заставацца беларусамі або аддаюць перавагу асіміляцыі.

Яна Карслян, фота: з яе архіва

Я для сябе асабіста тлумачу гэта наступным чынам. Мы жывем у свеце глабалізацыі, дзе існуюць вялікія карпарацыі або сайты, на якіх усе сабрана, і табе дастаткова націснуць усяго адную кнопку, каб атрымаць усё тое, што патрэбна, – разважае ў інтэрв’ю «Е*рарадыё» Яна Карслян.

I працягвае:

– І, як па мне, гэта глабалізацыя на ўсіх узроўнях быццам бы, з аднаго боку зручная, а з іншага, падаецца, што як толькі ты арганізуешся ў такую вялікую суполку – яе можна назваць верай, вялікай дзяржавай, федэрацыяй або карпарацыяй – заўсёды павышаецца рызыка таго, што ты штосьці губляеш асабіста або пэўная частка людей губляе свае правы і свой голас.

І значна прасцей адстойваць свае правы ў невялічкіх суполках і невялічкіх незалежных краінах.

Мне здаецца, што такім чынам кожная дзяржава адстойвае правы сваёй маленькай дзяржавы побач з іншымі такімі ж самымі краінамі.

А як толькі з’яўляецца нейкі гігант, гэта адразу значыць, што пэўную колькасць людзей у гэтай вялікай дзяржаве ўжо не чуваць, бо мы заўсёды слухаем большасць, – лічыць Яна Карслян.

Навукоўка тлумачыць:

– Я да таго, што, калі ты аб’ядноўваешся ў вялікую супольнасць, складаней арганізаваць гэта ўсё так, каб кожны быў пачуты. І мне здаецца, што гэта аб’яданне не самае добрае па сваёй прыродзе, таму лепей хай будуць маленькія дзяржавы, як Беларусь або іншыя народы, і хай яны самі вырашаюць, што яны хочуць, чым з нейкім аб’ядноўвацца і хтосьці за іх будзе вырашаць, што ім рабіць.

Менавіта такім чынам я для себя тлумачу, навошта Беларусі трэба захавацца як дзяржаве, а не стаць часткай чагосьці большага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(8)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Дашкевич переведен в колонию – и уже в ШИЗО. Плюс 15 политузников. Против певицы Мерием Герасименко возбудили дело по «народной» статье. Задержан главный инженер «Милкавиты»

«В Польше я пока проигрываю материально. Но здесь безопасно и не чувствую себя обслуживающим персоналом»

«Девочкам 14 лет можно поднимать груз не более 3 кг. Кто будет взвешивать на поле, сколько дети носят картошки в ведре?»

Конвейер репрессий. «Экстремистскими» материалами признали сувениры с «Погоней» и футболку с Калиновским. Силовики задержали тиктокера-миллионника. Сотруднику EPAM дали 3,5 года колонии за комментарии

«Здесь КТ есть даже в маленьких городках, отец может бесплатно присутствовать на родах, а медсестра — протестовать из-за зарплаты»

Глас народа: «В такие моменты все люди должны быть на стороне государства»