Беларусы ЗША: «Простая, але важная справа, якую здольны зрабіць кожны»

Больш за 15 беларускіх суполак з розных штатаў ад Усходняга да Заходняга Ўзбярэжжа скаардынаваліся і паставілі маштабную мэту: даслаць лісты і паштоўкі кожнаму з больш за 880 палітычных зняволеных.

У мінулыя выходныя беларусы ЗША далучыліся да Міжнароднага Дня Салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

Амаль ва ўсіх буйных гарадах Злучаных Штатаў Амерыкі неабыякавыя сабраліся разам, каб напісаць словы падтрымкі і падпісаць святочныя паштоўкі. Гэта адбылося ў Бостане, Чыкага, Маямі, Філадэльфіі, Сіэтле, Дэнверы, Сан-Францыска і іншых. «Салiдарнасцi» паведамiлi, што агулам, ужо даслалі ці збіраюцца даслаць неўзабаве каля 900 лістоў і паштовак.

Удзельнікі акцыі адзначаюць: «Падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і паштоўкай – такая невялікая і простая, але важная справа, якую здольны зрабіць кожны».

Вось як гэта было:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)