Цыганкоў: «У адносінах з Кітаем Лукашэнку не ўдалося паўтарыць беларуска-расейскую мадэль»

Журналіст Віталь Цыганкоў – пра адносіны КНР і Беларусі.

– У цэлым можна канстатаваць, што ў адносінах з Кітаем Лукашэнку не ўдалося паўтарыць беларуска-расейскую мадэль, якая доўгі час працавала даволі спраўна — «грошы ў абмен на пацалункі», – піша Цыганкоў. – Адрозна ад Масквы, Кітай за прыгожыя вочкі і казкі грошай не дае.

Кітай праводзіў у дачыненьні да Беларусі прыблізна тую ж палітыку эканамічнага падпарадкаваньня, якую праводзіць у Афрыцы.

Дайшло да таго, што беларускія ўлады ў 2019 годзе абвясьцілі, што новыя дзяржаўныя гарантыі пад выдачу кітайскіх крэдытаў на рэалізацыю камэрцыйных праектаў больш не даюцца — ні ад ураду, ні ад мясцовых органаў улады.

Антыковідная маска з кітайскім сьцягам, якую 15 верасьня ўбачылі на твары менскага кіраўніка (раней такія маскі Лукашэнка зьдзекліва называў «наморднікам») — своеасаблівы сымбаль.

Ніхто не прымусіў, а кітайцы — прымусілі.

Толькі, адрозна ад першага «старэйшага брата» — Расеі, Кітай мае тут выключна прагматычныя і рацыянальныя матывы. На братэрскую рыторыку ён рэагаваць ня схільны, бо ўспрымае Беларусь выключна як пешку ў сваіх геапалітычных разьліках.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(22)