Спорт

Антон Макаўчук, Новы час

Моманты ісціны для беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе

Як сачыць за спаборніцтвамі ў Пекіне, не марнуючы час?

У Кітаі пачаліся 24-я зімовыя Алімпійскія гульні. Каляндар спаборніцтваў насычаны літаральна як бочка з селядцом, і недасвечанаму заўзятару лёгка заблытацца, з’ехаць з глузду недзе паміж скелетонам і кёрлінгам. «НЧ» паклапаціўся, каб гэтага не здарылася, каб вы ўбачылі галоўнае з удзелам беларускіх атлетаў.

Мы склалі адмысловы дапаможнік — вылучылі ў алімпійскім графіку ключавыя даты, якія могуць стаць знамянальнымі для айчыннага спорту. А могуць і не стаць, бо вы ж усё самі разумееце. Алімпіяда — штука надзвычай непрадказальная.

Сем відаў спорту, 19 дысцыплін, 91 краіна, 109 камплектаў медалёў — такі мудрагелісты лічбавы код Гульняў-2022. І ўжо вядома, што пачэсны пасад між народамі Беларусі ў Пекіне заняць будзе складана. На тым стаіць калектыўная спартыўная аналітыка, якая бачыць вынікі беларусаў у калідоры ад нуля (ёсць і такія ацэнкі) да трох-чатырох узнагарод.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(9)