Гурневіч: «У расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народу Генпракуратура карыстаецца заходнімі даследаваннямі, бо менавіта там дакладна падлічылі страты беларусаў»

Журналіст — пра тое, хто насамрэч перапісвае гісторыю.

— Дзень Перамогі – гэта дата, калі трэба ўзгадваць загінулых на вайне, тых, хто змагаўся супраць нацызму. У Беларусі гэты дзень памяці ператварыўся ў нешта іншае, — адзначае Дзмітры Гурневіч на канале Радыё Свабода. — Гэта або разборкі Лукашэнкі са сваімі непрыяцелямі, або пляскі як на вясельлі. Або крыўды і абвінавачванні ў перапісванні гісторыі.

Дзмітры Гурневіч

«На Западе всё забыли, всё переписали. Все памятники снесли и учат молодёжь, что войны никогда не было. А немцы считают, что наибольший вклад в разгром нацисткой Германии внесли немцы».

У гэтую фразу (а падобныя і ўдзень, і ўначы паўтараюць на БТ), вераць многія.

На мапе савецкіх мемарыялаў у Германіі 4185 месцаў памяці. Падчас аб'яднання Германіі, немцы ўзялі на сябе абавязак даглядаць помнікі савецкай арміі. І таму сёння яны часта выглядаюць лепш, чым ўласна нямецкія помнікі. Прыклад: Трэптаў-парк у Берліне. Ня так даўно там аднавілі цытаты Сталіна, яны ажно зіхацяць. Усё – за грошы нямецкіх падаткаплатнікаў.

У Польшчы – больш за 700 могілак савецкіх салдат. Усе яны даглядаюцца за грошы палякаў.

Што тут шмат казаць. У расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народу Генпракуратура карыстаецца заходнімі даследаваннямі, бо менавіта там дакладна падлічылі страты беларусаў і назвалі іх аднымі з найбуйнейшых у вайне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(43)